top of page

МІЖДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ
ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНА

«Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае;
кайцеся і верце ў Евангелле» Мк 1, 15.

Instagram.png
cleriki_szadi.png

ДЛЯ АБІТУРЫЕНТА

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ КАНДЫДАТА:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (пішацца ў семінарыі)

  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія (на старонцы А4 з водступамі 3 см па баках)

  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы

  • Сертыфікаты трох экзаменаў цэнтралізаванага тэсціравання (для кандыдатаў з сярэдняй адукацыяй):

    • 1. беларуская/руская мова

    • 2. замежная мова

    • 3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства.

  • Пасведчанне аб хросце

  • Пасведчанне аб канфірмацыі

  • Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе

  • Характарыстыка ад пробашча

  • Характарыстыка ад катэхета

  • Медыцынская даведка ўстаноўленай формы для паступлення ў ВНУ

  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33)

  • Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (арыгінал і яго ксеракопія)

  • 4 фотаздымкі (3х4 см)

Для Абітурыента
cleriki_zatylki.png

ПРА НАС

Вышэйшая духоўная семінарыя у Гродне заснавана 1 верасня 1990 года арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размясцілася ў мурах былога кляштара айцоў бернардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя, Беззаганна Зачатая, св. Міхал Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

У часе падрыхтоўкі да святарскіх пасвячэнняў семінарысты атрымліваюць усебаковую фармацыю: духоўную, інтэлектуальную і душпастырскую. Навучанне працягваецца 6 гадоў.

Шматлікія выпускнікі ВДС выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і за яе межамі: у Беларусі, Расіі, Украіне, Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Некаторыя з іх працягваюць далейшае навучанне ў Польшчы, Італіі, Францыі.

Пра Нас
Кантакты
bottom of page