Міждыяцэзіальная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне

DSC_0193.JPG

Малiтва аб святарскiх паклiканнях.

Пане Езу Хрысце, Найвышэйшы Божы Пастыр, Ты паклiкаў

апосталаў i ўчынiў iх вястунамi Добрай Навiны, схiлi да сябе гарачыя i прыстойныя сэрцы маладых людзей, учынi iх сваiмi паслядоўнiкамi.

Учынi, каб падзялялi Тваё жаданне паўсюднага збаўлення,

заўважалi маленнi братоў i сясцёр усяго свету аб дары веры i ўзаемнай любовi. Адказваючы на Твой заклiк, няхай працягваюць мiсiю ўзрастання Касцёла, i стануць соллю зямлi.  

 Амэн.

20200928_171742_006.jpg

Знаёмства з семінарыяй 

Вітаем вас сардэчна! У гэтым раздзеле нашай старонкі мы хочам пазнаёміць вас з семінарыяй. Паспрабуем зрабіць гэта ў незвычайнай форме, у выглядзе так званай віртуальнай прагулкі. Кожны, хто не змог фізічна пабываць у Гродзенскай семінарыі, зможа зрабіць гэта застаючыся дома і такім чынам адведаць нашу альма-матар. Спадзяёмся, што гэтая прагулка падшурхне кожнага да таго, каб наведаць семінарыю ў рэальнасці, і не толькі з мэтай прагулкі.