
Апостал Павел піша ў Пасланні да Рымлянаў: “ Я спадзяюся на Евангелле, бо гэта Божая моц”( Рым 1,16 ). Кожны з нас павінен адчуваць моц Евангелля і спадзявацца на Яго.
Калі мы будзем жыць Евангеллем і весці хрысціянскае жыццё, то мы будзем старацца пазбягаць граху. Праз Біблію мы адкрываем тое, што нам хоча сказаць Бог. Калі ў нас з Ім добрыя адносіны, то Ён спасылае Свайго Святога Духа, каб абараніць нас ад зла.
Калі мы жывём у граху, то ў нас няма нават жадання чытаць Слова Божае. Калі мы раз адступіліся, то злы дух зацягвае нас усё глыбей. Каб гэтага пазбегнуць, мы павінны вызнаваць свае грахі перад Богам падчас споведзі. Злы дух спрабуе ўсімі сіламі адцягнуць нас ад Бога і Ягоных Слоў. Ён хоча закрыць нашае сэрца, каб мы не змаглі ў ім адчуць прысутнасці Жывога Бога.
Багародзіца з’яўляецца лепшай абаронай супраць злога духа, таму будзем прасіць Яе заступніцтва, каб Яна ўкрыла нас сваім плашчом апекі і захавала ад зла.
Папросім таксама Святога Духа ў сваёй індывідуальнай малітве, каб Ён дапамагаў нам змагацца з нашымі грахамі.