top of page

Галоўныя праўды веры i сем сакрамэнтаў

Галоўныя праўды хрысціянскай веры

Кароткі выклад веры заключаецца ў вызнанні, што ёсць адзін Бог, але ў Ім тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Святы Дух. Сын Божы – гэта Езус Хрыстус, сапраўдны Бог, які стаў чалавекам, каб асвяціць і перамяніць нас сваёй ласкай. Мы самі без Божай дапамогі не зможам сябе збавіць, а канчатковым прызначэннем чалавека з’яўляецца жыццё вечнае ў супольнасці з Богам.


Сем сакрамэнтаў Касцёла



Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.

Гэта перш за ўсё знак ініцыятывы і дзеяння Бога, які хоча збавіць чалавека. А паколькі збаўчае дзеянне Божае праявілася ў Езусе Хрысце, Сыне Божым, у Яго смерці і змёртвыхпаўстанні, то і сакрамэнты адносяцца непасрэдна да гэтых падзеяў.


115 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page