Грахі супраць Духа Святога

Упарта трываць у адным з пералічаных вышэй станаў вельмі небяспечна, таму што аднойчы можна аказацца няздольным адвярнуцца ад таго бязбожнага стылю жыцця і не змагчы навярнуцца.
Грахі іншых па нашай віне

Таксама называюцца чужымі грахамі, гэта грахі іншых людзей, да якіх мы маем дачыненне. Калі мы просім ці загадваем іншаму чалавеку зрабіць зло, або не зрабіць дабра, калі хвалім ці замоўчваем грэх, калі дапамагаем грашыць ці пакрываем чалавека, які зграшыў, то адказнасць за грэх ускладаецца і на нас. Бо калі б мы гэтага не рабілі, то ёсць верагоднасць таго, што чалавек не зграшыў бы.
Грахі, якія наклікаюць Божую помсту

Назва гэтай групы грахоў звязана з тым, што яны накіраваны перш за ўсё супраць бліжняга, а шкода настолькі вялікая, што адразу адбываецца заклік да Божай помсты.