Дэкалог

Дзесяць Божых запаведзяў

“Дэкалог” (літаральна Дзесяціслоўе), быў запісаны ў кнігах Святога Пісання Зыходу і Другазаконня. Менавіта Майсею Бог прадыктаваў словы Дэкалогу і выгравіраваў на каменных скрыжалях. Адбылося гэта падчас аб’яўлення на гары Сінай.

Вернасць Божым запаведзям – гэта наша заданне. Нам трэба стаць сведкамі Божага слова, а гэта не толькі тэорыя, але і практыка нашага жыцця паводле веры.

Божыя запаведзі фарміруюць патрэбны накірунак, каб мы не заблукалі на дарозе нашага жыцця.


Дзве запаведзі любові

На пытанне фарысэяў аб тым, якая з запаведзяў асноўная, Езус адказвае, што першая з усіх запаведзяў - запаведзь любові Бога і бліжняга.

Пан Езус не толькі даў нам закон любові Бога і бліжняга, але Ён сам дае нам моц, каб мы ўмелі жыць гэтым законам.



Просмотров: 16

Недавние посты

Смотреть все