top of page

Калі не хочацца маліцца

У першую чаргу трэба нагадаць сабе, што Бог не пакідае нас сам-насам з нашым "Я не хачу". Яго ласка дапаможа нам вытрываць у добрым, калі мы гэтага сапраўды хочам. Мы бы вельмі хацелі знайсці сродак ад нашага нежадання маліцца, ці мець рэцэпт ад тых людзей, якія з'яўляюцца „спецыялістамі” ў гэтай справе. Незалежна ад таго, колькі радасных і каштоўных парад мы атрымліваем ад іншых, мы павінны сказаць Богу: "Я хачу" - гэта наступства дару свабоды. На жаль, няма іншага рэцэпту, акрамя таго, які мы менш за ўсё хочам пачуць: рэцэпт нежадання маліцца - гэта малітва. Не варта чакаць знаку з нябёсаў, калі мне трэба, або калі я павінен захацець маліцца, лепшае рашэнне гэтай праблемы - змагацца са спакусай адкласці малітву. Малітва не павінна быць толькі ў спакоі і цішыні, ёсць шмат спосабаў маліцца. Лепшая малітва - гэта тая, якая прыносіць найбольшы плён у жыцці.



Нехта можа сказаць, я хачу маліцца але ў мяне няма часу.

Калі працуеш

Можна спрабаваць выконваць працу у прысутнасці Есуса. Гэта падобна на тое, калі часам хтосьці прыходзіць да вас, і вы выконваеце абавязкі ў яго прысутнасьці, гэтак жа і тут. Уявіце, што побач з вамі, ці ў вашым сэрцы Езус і з Ім вы выконваце свае абавязкі. Напрыклад святая Фаўстына часта малілася такім чынам, што рабіла самыя простыя рэчы, усведамляючы, што Езус побач, і ў сваім сэрцы малілася: "для Цябе, Пане Езу". Гэта стала крыніцай велізарнай колькасці духоўных дароў для яе і іншых.


На прагулцы

Замест таго, каб думаць пра глупствы, знайдзіце час, каб пагаварыць з Богам. Калі б вы ішлі з найлепшым сябрам, напэўна, гаварылі б аб усім тым, што ляжыць на сэрцы. Калі ж вы адныя і няма з кім паразмаўляць, то прапаную спрабаваць форму „вуснай малітвы’’: памаліцца святы Ружанец, вяночак да Божай міласэрнасці альбо любую іншую малітву. Калі вам не хочацца маліцца ў вуснай форме, проста ведайце, што Ён побач з вамі, ці ў вашым сэрцы, проста правядзіце час з Богам. Памятайце, малітва заўсёды вяртаецца да нас як дабро, а не патрэбныя размовы - пустая трата часу. Таму не варта марнаваць каштоўны час на размовы, якія да нічога не прыводзяць.



У хаце, "але мне шмат чаго трэба зрабіць"

Тут як на працы, рабі хатняе заданне ў Божай прысутнасці. Таксама выклікайце намер нават у простых справах, напрыклад, вы чысціце бульбу, а думкі "для Цябе, Пане Езу" Памятай, што гэта спосаб многіх святых, які прынёс вялікі плён у сваім духоўным жыцці. Прыпомніце сабе сітуацыю, калі бацькі атрымліваюць дрэнна намаляваную кветку, але зробленую з любові маленькім дзіцём, гэты малюнак становіцца вялікім скарбам для іх. Намер робіць простыя рэчы вялікімі. Варта працытаваць словы св. Тэрэзы з Лізьё: "толькі Есус можа даць такую ​​каштоўнасць таму, што мы робім, таму будзем любіць Яго з усіх сіл ".


Я ў хаце і ў мяне ёсць вольны час

Вы можаце сесці і пагаварыць з Езусам пра тое, што ў вас на сэрцы, гэтак жа, як вы размаўляеце са сваім сябрам, ці проста памаўчыце, як старыя і добрыя муж і жонка на лаўцы ў парку - ім больш не патрэбна размова, проста ўсведамленне быцця разам. Аднак, калі вы хочаце нешта сказаць, але ў вас няма тэмы для размовы, вы адчуваеце сябе суха, вы можаце скарыстацца зноў з „вуснай малітвы”, ці з іншай формулы малітвы. Святы Банавентура казаў: "час, які мы праводзім у малітве, Бог верне нам благаслаўленем у нашых справах".

кл. Віталій Гурэц




125 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page