top of page

Кастрычнік - месяц ружанцовай малітвы.


Кастрычнік прысвечаны Марыі і ружанцовай малітве - малітве простай і прыгожай ва ўсіх адносінах. У ружанцы спалучаюцца і дапаўняюцца разнастайныя формы малітвы: пакланенне, хвала, просьба, заступніцтва і падзяка. Папа Леў XIII бачыў у ружанцы "пераказ усяго Евангелля".

Слова "ружанец" паходзіць ад лацінскага слова rosarium, якое азначае “кветнік ружаў”. Кожны раз, калі мы молімся, прыносім Маці Божай букет ружаў, вянок з самых прыгожых слоў у спалучэнні з медытацыяй таямніц жыцця Езуса і Марыі.

Ружанец – гэта магутная зброя для барацьбы са злом нявер’я і сапсаванасці.

Калі за два дні да смерці а. Піо спыталі, што важнага ён бы хацеў перадаць людзям, ён адказаў: "Я хацеў бы запрасіць усіх маліцца на ружанцы. Заўсёды маліцеся і рабіце гэта так часта, як можаце. Д’ябал увесь час стараецца знішчыць ружанцовую малітву, але ў яго ніколі не атрымаецца”.

Марыя абяцае ўсім, хто моліцца на ружанцы, асаблівую абарону і шчодрыя ласкі. Яна выразна адзначае, што ён стане для людзей духоўнай зброяй і зменшыць цяжар іх грахоў. Падчас аб’яўленняў Маці Божая таксама падкрэсліла, што тыя, хто будзе штодзённа маліцца на ружанцы, не памруць без святых сакрамэнтаў, а таксама ў жыцці і пры смерці будуць мець Божае святло і паўнату Яго ласкі.



духоўны айцец Ян Сарэла

55 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page