
Набажэнствы да НПМ на працягу тысячагоддзяў характарызаваліся народнай пабожнасцю і выяўляліся ў розных формах і малітвах. Да ліку найбольш распаўсюджаных і любімых вернікамі трэба аднесці, без сумневу, ружанец і маёвае набажэнства.
Складаецца маёвае набажэнства з літаніі да НПМ, называнай таксама Ларэтанскай і антыфоны “Тваёй абароне аддаёмся”. Літанія – гэта малітва заклікаў да Маці Божай. Мы надаём Ёй розныя тытулы і імёны, якія вызначаюць Яе ролю, заслугі і якасці. Кожны з гэтых тытулаў узяты са Святога Пісання, Традыцыі і дакументаў Касцёла.
“Тваёй абароне аддаёмся” – гэта старажытны антыфона да Маці Божай, вядомая амаль з самага пачатку існавання Касцёла, незалежна ад дагматычных спрэчак і рознагалоссяў. На працягу стагоддзяў змянялася форма гэтай малітвы і ўзбагачалася новымі дапаўненнямі. У нейкі момант яе версій ужо было так шмат, што папа Бэнэдыкт XIII, у 1724 г., зацвердзіў версію, якую мы сёння ведаем.
Згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, у маі будзе праходзіць малітоўная ініцыятыва пад назвай “Касцёл рупліва маліўся да Бога”. Папа дасць старт малітоўнаму марафону супраць каронавіруса. Галоўнай інтэнцыяй ружанцовага марафону стане хуткае завяршэнне пандэміі.
Як вядома, май у каталіцкай духоўнай традыцыі прысвечаны адмысловай малітве да Найсвяцейшай Панны Марыі.
На працягу мая, штодзённа ў 18.00 па рымскім часе, на афіцыйных медыя-каналах Апостальскай Сталіцы будзе трансліравацца малітва на Ружанцы з аднаго з трыццаці санктуарыяў свету. 1 мая 2021 г. Францішак асабіста дасць старт малітоўнай ініцыятыве, а 31 мая – завершыць яе.
Марыя — прыклад пакоры, любові і дабрыні для кожнага з нас. Менавіта да Яе ў самы яскравы вясновы месяц мы ўзносім свае малітвы, каб праз Яе заступніцтва атрымаць у Бога патрэбныя дары і ласкі.
духоўны айцец Ян Сарэла