
Мы пачалі Вялікі Пост, а значыць, наперадзе яшчэ адзін Вялікдзень, пост мае свой глыбокі сэнс менавіта з-за Вялікадня.
Гэта шлях да гэтага вялікага трохдзённага свята, сутнасць якога заключаецца ў тым, каб дакрануцца да пакут, смерці і ўваскрасення Хрыста. І ў гэтым галоўны сэнс Вялікага посту.
Вялікі Пост часта асацыюецца з суровым і сумным перыядам, але памылкова так лічыць. У Касцёле ён з'яўляецца часам абнаўлення, духоўнага аздараўлення і навяртання. Гэты перыяд можа стаць крыніцай глыбокай радасці, калі шукаем духоўнага росту. Аднак для таго, каб яго добра выкарыстаць, трэба спачатку спыніцца. Магчыма, заўважаем ў сабе шмат шкодных звычак, слабасцяў і схільнасць да граху. Калі мы ўбачылі ў сваім жыцці хаос і замяшанне, не бойцеся. Хрыстус не прыйшоў да справядлівых, Ён прыйшоў да цябе і ў гэты час асабліва шчодры ў ласкі. Таму Вялікі Пост таксама з'яўляецца падставай для радасці, якая часта нараджаецца ў болю і барацьбе.
Ці будзем радасныя падчас Вялікага посту, залежыць ад таго, што прыносіць нам радасць у агульным. Несумненна, гэты перыяд — добрая магчымасць выключыць ці суцішыць усё, што перашкаджае нам пачуць сябе і Бога, і паглядзець, хто мы на самой справе; “і пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас” (пар. Ян 8, 32).
Каштоўныя парады для Вялікага посту:
* Паспрабуйце зразумець, што пост не супраць вас, а для вас.
* Прыміце Вялікі пост як магчымасць не ісці адным і тым жа шляхам, а мяняцца да лепшага.
* Памятайце, што пост - гэта барацьба з самім сабой і за сябе.
* Матывуйце сябе тым, што дзякуючы пакаянным перыяду вы зноў здольныя накіроўваць паказальнікі свайго жыцця да Бога.
* Будзьце цярплівыя.
* Памятаеце, што Езус суправаджае вас ўвесь час.
* Не губляйце надзеі, калі гэта цяжка.
* На ўсе глядзі з любоўю.
духоўны айцец Ян Сарэла