Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі

На гэтых трох учынках сканцэнтравана наша хрысціянскае жыццё. Чытаем пра іх у 6 раздзеле Евангеллі паводле Мацвея, Катэхізіс жа апісвае іх як "самыя важныя добрыя справы".
Тры найважнейшыя ўчынкі: малітва, пост і міласціна, складаюць аснову хрысціянскага жыцця.
Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што ўчынкамі міласэрнасці называюцца справы міласэрнасці, праз якія мы прыходзім з дапамогай нашаму бліжняму ў патрэбах яго цела і душы.
Учынкі міласэрнасці адносна цела былі ў большасці названы самім Панам Езусам пры апісанні Апошняга Суду (пар. Мц 25, 31-46).
Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга

Спіс учынкаў міласэрнасці адносна душы быў узяты з тэкстаў Святога Пісання і з дзеянняў і вучэння самога Хрыста: прабачэнне, суцяшэнне, цярплівае знясенне знявагі.