top of page

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...


Малітва Панская

У Святым Пісанні ў многіх месцах гаворыцца, што Езус размаўляў са сваім Айцом. А вучні захапляліся тым, што Настаўнік так часта моліцца. Аднойчы адзін з вучняў сказаў: “Пане, навучы нас маліцца…” (Лк 11, 1).

Гэтымі словамі мы кажам Богу, што Ён наш Айцец, Які любіць нас і мы любім Яго. Верым, што Бог ніколі не прычыніць нам шкоды, заўсёды клапоціцца пра нас і дапамагае. Падобна таму, як дзіця можа ўзяць свайго тату за руку, так можа гэта зрабіць з Богам - Айцом. Нябачная рука, якая злучае нас, з’яўляецца наша вера.

Сем просьбаў азначае паўнату і цэласнасць, бо ў іх выяўляецца самае галоўнае. Айцы Касцёла гэтую малітву лічылі скарачэннем усяго Евангелля (Тэртуліян, Кіпрыян, Аўгустын).

 

Анёльскае прывітанне

Малітва “Вітай Марыя” з’яўляецца дакладным паўторам евангельскага прывітання анёла Габрыэля і Альжбеты, бачым у першай частцы гэтай малітвы (Лк 1, 28 - 29; 1, 42).

Другая частка Анёльскага прывітання, верагодна, мае сваё паходжанне ў літаніі да Ўсіх Святых, дзе першы заклік пасля Асоб Святой Тройцы прысвечаны Марыі. Яна ўзнікла ў XIV стагоддзі ў той час, калі Еўропу ахапіла эпідэмія чумы.

Форму, якую мы вымаўляем па сённяшні дзень, зацвердзіў у 1568 годзе Папа Пій V. Бачым, што гэта малітва мае даўнюю традыцыю. На працягу стагоддзяў, мы, хрысціяне, праслаўляем Марыю і просім заступніцтва ў Яе Сына.

Пашана аддавана Марыі, вынікае са Святога Пісання, і заснавана на тым, што Бог выбраў Марыю, каб з яе нарадзіўся Езус, які з'яўляецца Сынам Божым, Месіяй, Адкупіцелем і адзіным Збаўцам.


 

Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы


“Хвала Айцу” - гэта хрысціянскі гімн, таксама званы даксалогія малой, у адрозненні ад даксалогіі вялікай “Хвала на вышынях Богу”.

Даксалогія (грэч. doxa-слава, logos-слова) называюць тыя формулы малітвы, якімі чалавек праслаўляе Бога і выказвае сваю падзяку. Малітва заўсёды вядзе да праслаўлення Божых Асоб.



191 просмотр

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page