top of page

Сёмая гадавіна біскупскай сакры

1 лютага 2014 года ў гродзенскай катэдры адбылася вельмі незвычайная падзея. Касцёл на Гродзеншчыне атрымаў дапаможнага біскупа, якім стаў тагачасны рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз-пралат Юзаф Станеўскі. З таго радаснага моманту ўжо мінула 7 насычаных служэннем Касцёлу на Беларусі гадоў.




У сваю чарговую гадавіну прыняцця біскупскай сакры дапаможны біскуп і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі на світанку цэлебраваў св. Імшу ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. За 7 гадоў апостальскага служэння біскупа Юзафа Станеўскага таксама дзякавалі Богу выхавацелі і навучэнцы семінарыі - менавіта тыя, з кім іерарх праводзіць свой паўсядзённы быт.


У гаміліі біскуп Юзаф заахвоціў як семінарыстаў, так і прысутных святароў да пакорнага служэння Касцёлу не залежна ад свайго статуса, пасады, узросту і магчымасцей. "Пакліканы не таму, што святы, а святы, таму што пакліканы", - так нагадаў біскуп Юзаф аб тым, што у першую чаргу ўсе мы пакліканы да святасці.



 

Кл. Андрэй Юхнік

Фота: Кл. Павел Леановіч

66 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page