top of page

Пяць касцёльных наказаў


Першыя згадкі пра існаванне касцёльных наказаў датуюцца XV-м стагоддзем. На працягу многіх гадоў яны былі змененыя.


У адрозненне ад 10 Божых запаведзяў, 5 касцёльных наказаў былі ўстаноўлены людзьмі Касцёла, бо адказныя за навучанне ў Касцёле атрымалі ад Хрыста місію выкладання і кіраўніцтва супольнасцей вернікаў.

Гэтыя наказы служаць умацаванню веры і ўдзелу ў касцёльным жыцці.

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла кажа, што “пяць касцёльных наказаў маюць на мэце гарантаваць вернікам неабходны мінімум духа малітвы, сакрамэнтальнага жыцця, маральнага намагання і ўзрастання ў любові да Бога і бліжняга” (2041).

110 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page