top of page

Разважанне на чэрвень


Чэрвень - месяц прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Культ Сэрца Езуса бярэ пачатак у сярэднявеччы, першапачаткова ён быў прыватным, з часам распаўсюдзіўся на ўвесь Касцёл.


Сэрца Езуса з'яўляецца ўвасабленнем найбольшай Божай любові.

Менавіта гэтая любоў Хрыста да людзей выклікала Яго прыйсця на зямлю, прыняцця для жорсткіх пакут і смерці дзеля выратавання чалавека. З любові Сэрца Езуса паўстаў Касцёл, святыя сакрамэнты, і сярод якіх сакрамэнт любові - Эўхарыстыя.


 

Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса ўвасобіўся ў некалькіх формах:

  • цэлебрацыя ўрачыстасці ў пятніцу пасля актавы Божага Цела;

  • прынамсі гадзіннае пакланенне Святым Дарам у ноч з чацвярга на пятніцу ў гонар крыжовай смерці Хрыста;

  • практыка першых дзевяці пятніц месяца, споведзі і св. Камуніі, як перапрашэнне за грахі;

  • літанія да Сэрца Езуса і акт прысвячэння роду людскога НСЕ;

  • звычай прысвячаць Сэрцу Езуса ўсё чалавецтва, дзяржавы, народы, дыяцэзіі і парафіі.


У сучасным касцёльным календары Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, акрамя спецыяльнай урачыстасці, прысвечана кожная пятніца.


Сэрца Езуса — збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца, змілуйся над намі! Якім прыемным з’яўляецца гэты зварот для нашых сэрцаў. Ён адкрывае перад намі цудоўныя гарызонты вечнага шчасця. Таму, хто даверыцца Хрысту, ніколі не будзе сорамна, і ён будзе збаўлены. Таму з радасцю і надзеяй паўтараю словы псалміста ў спевах перад Евангеллем: “Я буду спадзявацца на Пана, я веру Яго слову!”

духоўны айцец Ян Сарэла


151 просмотр

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page