top of page

Самы час падвесці прамежкавыя вынікі свайго перажывання посту


Вось ужо і палова Вялікага Посту прайшла. Самы час падвесці прамежкавыя вынікі.

- Як я пражываю гэты час?

- Ці ён у мяне адрозніваецца ад звычайнага часу?

- Ці ўдаецца мне выконваць выбранныя пастановы?

Асабліва апошнее пытанне часта прыходзіць да нас у думках. І гэта зразумела, бо тое, што маем унутры, тое праз нашыя ўчынкі, дзеянні выходзіць наружу. Таму частае выкананне нашых пастаноў з'яуляецца як бы лакмусавай паперкай для нас. Але тут трэба быць асцярожным! Часта нам здаецца, што нічога з задуманага нам не ўдаецца, што мы правалілі свае пастановы. І як выніковая думка: мы проста марнуем час посту і нічога у нас не атрымоўваецца. Давайце паразвжаем, ці сапраўды гэта так у вачах Божых?

 

Па-першае, тое што мы крытычна ставімся да сябе, гэта ўжо многа значыць, асабліва для Бога. Бо Ён добра ведае нашую слабасць і для Яго больш важным з'яўляецца намер, які мы маем у сэрцы.


Задумаемся над тым, колькі разоў на працягу гэтага часу ў нас былі сітуаццыі, калі мы адмовіліся ад прыемнага і жаданага, каб зрабіць хоць маленькую ахвяру для Бога (можа часам гэта было і не па сваёй волі, яле мы прынялі гэта)?!


Колькі разоў мы прабачылі другому чалавеку, або папрасілі прабачэння, хоць у сэрцы бушавала злосць і раздражненне?!


Колькі разоў мы прамаўчалі, хоць у нас было, што сказаць (не вельмі добрага і прыемнага для другога)?!


Колькі разоў мы зрабілі прыемнае другому, хоць і зусім не павінны былі гэтага рабіць?!

 

Часта ўсе гэтыя ўчынкі былі незапланаваныя, але ў вачах Бога - вельмі каштоўныя! І ведаеце чаму? Бо мы прынялі Яго Волю, тое, што Ён нам паслаў, а не тое, што самі запланавалі. Мы паддаліся выхаванню Бога! Гэта значыць, прызналі Яго сваім АЙЦОМ, які любіць і клапоціцца пра нас.

Таму не трэба адчайвацца, калі нам здаецца, што ў нас нічога добрага не атрымліваецца, але будзем старацца і давяраць Богу Айцу!


кл. Віталі Стасюкевіч (1 курс)

32 просмотра

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page