
2 лютага супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла свята Ахвяравання Пана. Гэтае свята нагадвае вернікам евангельскую падзею, якая адбылася калісьці ў Ерузалемскай святыні. Згодна з законам Майсея, кожная жанчына, якая нарадзіла дзіця, лічылася нячыстай, не мела магчымасці ўвайсці ў святыню і павінна была прайсці абрад ачышчэння; а кожнага першанец вінен быць ахвяраваны Богу як знак падзякі за выратавання першанцаў падчас Зыходу з Егіпта. Такі абрад чакаў і сям'ю з Назарэту. Марыі і Юзафу належала скласці ў ахвяру пару туркавак або дзвух галубак, што яны і ўчынілі. Такім чынам Ерузалемская святыня стала месцам сустрэчы Бога з чалавецтвам. А ахвяраванне Езуса ў святыні стала правобразам ахвяры, якую потым Езус склаў Богу Айцу на крыжы.
Раніцай, абудзіўшыся крыху пазней, чым заўсёды, семінарысты сабраліся ў капліцы на супольнай Ютрані, тэксты якой сёння былі накіраваны на падзею ахвяравання Езуса ў святыні і былі насычаны глыбокім зместам. Разважыўшы ўрывак Евангелля, прызначаны на свята Ахвяравання, будучыя святары чакалі распачацця галоўнай падзеі дня - св. Імшы.

Святочную Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Далучыліся на канцэлебры св. Імшы ксёндз-пралат Ежы Лявіньскі і выхавацелі семінарыі на чале з рэктарам кс. Віталіем Вайцяхоўскім.
Падчас св. Імшы ўся семінарыная супольнасць малілася за кансэкраваных асобаў - тых, кто прысвяціў сваё служэнне Богу і Касцёлу; аб новых пакліканнях і развіццё кансэкраванага жыцця.
Кл. Андрэй Юхнік
Фота: Кл. Павел Леановіч