Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела. А семінарысты?!
Як час сесіі выглядае знешне, Вы ўжо даведаліся ў папярэднім артыкуле. Цяпер ж мы паспрабуем адлюстраваць унутраны бок гэтай неадназначнай з'явы. Для гэтага мы правялі апытанне - 9 пытанняў. На адно пытанне адказвалі адзін або два клерыкі акрамя апошняга. На дзевятае пытанне адказвалі ўсе :)
(Адказы былі на рускай і беларускай мовах. І каб перадаць ўсё, што хацеў аўтар, вырашылі не змяняць.)
1. Як ты сябе адчуваў падчас сесіі? як і раней (падчас вучобы), альбо па-іншаму?
- Адчуваў сябе вельмі добра, побач са мной заўсёды быў Езус.
2. Ці адрозніваюцца з твайго пункту гледжання здача экзаменаў у школе і ў семінарыі, ці не? (канкрэтна для цябе) і дзе табе было лягчэй?
- По своей сути экзамены везде одинаковые. Пришёл, ответил, получил отметку, свободен. Но лично для меня в школе они были проще.
3. Як молішся за паспяховую здачу экзаменаў? можа маеш асаблівага святога, адказнага за гэту справу? або ў цябе ёсць канкрэтная малітва ў гэтай спараве?
- В моей молитве, ничего не меняется.
- Часцей за ўсё, гэта малітва сваімі словамі. У якіх звычайна даручаю сябе і сваё жыццё Богу.
4. Як ты лічыш, адпавядаюць атрыманыя на экзаменах адзнакі тваім ведам?
- Лічу, што адзнакі адпавядаюць, але не па ўсім прадметам.
- Поскольку я готовился, я считаю, что мои оценки справедливы, но нет предела совершенству.
5. Падчас сесія прыходзілі да цябе думкі, што можна змяніць у сабе, калі вучышся напрацягу года, каб лягчэй было здаваць экзамены?
- Павінна ісці з Богам, рука аб руку, мець большы давер да Езуса, толькі гэта падтрымка дапамагае крочыць у змяненні самога сябе і пэўных жыццёвых рэчаў.
- Напэўна так, але мне з усімі экзаменамі.
6. Што табе больш падабаецца: вучыцца напрацягу сяместра, альбо рыхтавацца да экзаменаў (сесіі)?
- Пара сесіі гэта той час, калі клерыкі сапраўды могуць нешта вывучыць))) перад экзаменам наступае "прасвятленне", атрымліваецца, што ёсць нейкая логіка ў самых лекцыях і ў іх парадку))) але гэты стан хутка праходзіць пасля экзамену, і ўсё вывучанае забываецца пасля подпісу ў залікоўцы))) Трэба вучыцца на працягу семестру, таму што падчас сессіі можа не хапіць часу, каб усе вывучыць..
-Сложно сказать однозначно, важно и первое, и второе. И скорее я одинаково отношусь и к подготовке, и к сдаче предметов. Хотя, конечно, сессия хоть и более напряженное время, на протяжении нее можно и отдохнуть во время перерывов между экзаменами.
7. Ці памятаеш яшчэ інфармацыю, якую адказваў на экзаменах
- У кожнага чалавека памяць розная, таму хтосьці ўсвойвае больш матэрыялу, хтосьці меньш. Асабіста я, на дадзены момант, яшчэ памятаю, што адказваў на экзаменах, і хачу як мага больш захаваць гэтай інфармацыі, якую здабыў падчас семестру. Я упэўнены, што гэтыя веды дапамогуць мне і іншым семінарыстам.
8. За ўвесь час тваёй вучобы у семінарыі які экзамен табе запомніўся? чаму?
- споведництво, использование современных технологий
9. Які экзамент у гэтую зімовую сесію 2021 табе больш спадабаўся?
- Теология догматики.
- Догматика.
- Больше понравился экзамен по духовной жизни и методологии.
- Больш за ўсё спадабаўся экзамен па метадалогіі.
- Філасофія Бога, мне спадабалася здаваць экзамен пісьмова і сам матэрыял быў не вельмі цяжкі.
- Кожная сесія ў семінарыі прыносіць як і негатыўныя так і пазітыўныя ўражанні. У гэтую зімовую сесію ў мяне былі экзамены ў асноўным з філасоўскім нахілам, аднак пасярод іх таксама быў экзамен, які мае назву "Гісторыя касцёла". Гэты іспыт накіраваны на пазнанне аб стварэнні, развіцці і сітуацыі ў паўсюдным касцёле на працягу стагоддзяў.
- Все предметы и экзамены мне очень нравятся.
- Усе экзамены вельмі спадабаліся, але уразіў экзамен па метадалогіі. Як гаварыцца, прайшоў "тихо и безболезненно".
- Мне больше всех понравился экзамен по Ветхому Завету, я открыл для себя много нового и получил новые знания.
- Экзамен - гэта своеасаблівы стрэс, таму калі гаварыць аб слове "спадабаўся", гаворачы чалавечай мовай, гэта той, які лягчэй было здаць.
- Если сказать по правде, то никакой экзамен мне не понравился.
- Сумленна кажучы, нiякi.
Як бачыце, усе мы розныя, але Бог сабраў нас пад адным дахам гродзенскай семінарыі! І за гэта мы ўдзячныя ЯМУ (вядома, кожны па-рознаму ;)
Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семинарыі