top of page

Слова на нядзелю Найсвяцейшай Тройцы


Адзінства Божых Асоб – Айца, Сына і Духа Святога – назаўсёды застанецца таямніцай.

Аднак гэта не таямніца ў сэнсе таемных ведаў, даступных толькі выбраным і прысвечаным. Сам Бог пажадаў адкрыць нам гэтую таямніцу ў Асобах Айца, Сына і Духа Святога.


Сённяшняя ўрачыстасць заахвочвае паглядзець, кім кожная Асоба ёсць для нас? Хто такі Айцец і што Ён робіць? Пра Айца мы даведваемся дзякуючы Езусу: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае”.

Першая Божая Асоба з’яўляецца для нас перш за ўсё Айцом. Гэта не нейкі дзед, які сядзіць на воблаку ў небе і назірае за намі, атрымліваючы асалоду ад нашых няўдач і глупстваў. Бог Айцец з’яўляецца нашым Стварыцелем і любячым Айцом.

Езус адкупіў і выратаваў нас, перамог злога духа раз і назаўсёды і прапануе нам удзел у Яго перамозе. Менавіта Ён вядзе нас па жыццёвым шляху, каб мы здолелі дайсці да дому Айца.

Святы Дух зыходзіць ад Айца і Cына. Ён наш абаронца, дае нам сілу жыць верай, гэта значыць ісці шляхам Езуса. Менавіта Дух Святы робіць нас здольнымі прыняць любоў Айца і сустрэцца з Сынам.

Найсвяцейшая Тройца прысутнічае ў нашым жыцці, мы заклікаем Яе, калі молімся раніцай, робім знак крыжа, аддаём Ёй пашану ў малітве: хвала Айцу ...

у імя Яе мы прыйшлі ў свет і ў імя Яе адыдзем у дом Айца.

духоўны айцец Ян Сарэла


41 просмотр

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page