top of page

Слова на нядзелю Спаслання Духа Святога




Сёння ў Касцёле адзначаем урачыстасць Спаслання Духа Святога. Дух Святы - абяцаны дар ад Айца і Сына. Называем Яго Духам Пана, Праўды, Суцяшыцелем і Заступнікам.


Найвялікшы дар Уваскрослага вернікам – гэта Дух Святы.

Менавіта Ён даў пачатак Касцёлу пад крыжам і ў Вячэрніку. Ён, спалоханых апосталаў ўчыніў смелымі прапаведнікамі Евангелля і сведкамі, гатовымі аддаць жыццё за Хрыста.


Дзякуючы Духу Святому мы з’яўляемся ўдзельнікамі Яго місіі, Ён адпускае нам грахі і лечыць параненыя сэрцы, Ён – крыніца любові ў нашых сэрцах. Мы запрошаныя сведчыць аб любові, якую атрымалі ад Айца, Сына і Духа Святога.

Роля Духа Святога сёння-адкрываць нам таямніцы Бога, перадаваць ласку і любоў Божую.

Як цела без духа мёртвае, так і хрысціянства без Святога Духа мёртвае. Толькі народжаныя ад Духа Святога людзі з'яўляюцца сапраўднымі паслядоўнікамі Хрыста.

Дух Святы пасланы для таго, каб працягваць справу па выратаванні чалавецтва, распачатую Езусам Хрыстом, які выканаў сваю місію да канца ў поўным паслухмянстве Айцу да смерці крыжовай.

духоўны айцец Ян Сарэла

21 просмотр

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page