
"Ойча святы, захавай іх у і мені Тваім". Ахоўваць не азначае перш за ўсё назіраць за кімсьці, але быць з чалавекам, даваць яму дабро, у якім ён мае патрэбу. Ахоўваць - значыць бяспечна весці, абараняць ад пагроз і непрыязных людзей. Чытаем у псальме: “Не дрэмле і не засне Той, хто чувае над Ізраэлем”(121,4). Бог нас, сваіх дзяцей, ахоўвае, клапоціцца і дбае. Менавіта аб гэтым просіць Айца Езус.
Паміж вучнямі Езуса павінна быць адзінства, але, на жаль, з самага пачатку былі падзелы і ўзнікалі канфлікты. Таму Настаўнік моліцца: “каб яны былі адно”. Свет, які ў сённяшнім Евангеллі азначае людзей далёкіх ад Бога і негатыўна настроеных да нас, заўсёды будзе ненавідзець і рабіць усё, каб парушыць адзінства паміж намі. Наша сіла ў лучнасці з Богам і адзінстве.
Самае незвычайнае ў сённяшнім Евангеллі: Езус папярэджваючы сваіх вучняў аб тым, што свет будзе ненавідзець іх, у той час не хоча, каб яны ізаляваліся ад свету. Наадварот, іх Ён і пасылае ў свет і моліцца “захавай іх ад злога”, “асвяці іх у праўдзе”.
На першы погляд дзіўна, што Eзус моліцца за нас, здавалася б, мы павінны маліцца да Яго, а не Яму за нас. Малітва Езуса працягваецца і распаўсюджваецца на кожнае пакаленне, хто наследуе і ахрышчаны ў імя Яго.