Тэалагічныя цноты

Гэта цноты, якія маюць за пачатак, прычыну і непасрэдны аб’ект самога Бога. Улітыя ў чалавека разам з асвячальнай ласкай, яны робяць яго здольным жыць у еднасці з Найсвяцейшай Тройцай, фарміруюць і натхняюць маральныя дзеянні хрысціяніна, ажыўляючы чалавечыя цноты. Тэалагальныя цноты — задатак прысутнасці і дзеяння Духа Святога ў здольнасцях чалавека (ККК Кампедый).
Кардынальныя цноты

Гэта цноты, якія называюцца таксама чалавечымі, яны рэгулююць нашыя дзеянні, упарадкоўваюць нашыя пачуцці і кіруюць нашымі паводзінамі ў адпаведнасці з розумам і воляй.