top of page

У семінарыі з'явіліся новыя акаліты і кандыдат да святарства

21 лютага Яго Эксцэленцыя ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў паслугі акалітату навучэнцам 4-га курса, а 5-курснік ВДС стаў кандыдатам да праняцця дыяканату.


Акалітамі сталі клерыкі 5 курса Яўген Абрамаў і Віталь Гурэц, а таксама 4-курснікі Арцём Кір'янаў, Павел Пагасай і Аляксандр Шыманскі. Кандыдатам жа да святарства быў прызнаны сёння навучэнец 5 курса Андрэй Юхнік.





"З гэтага моманту акаліты будуць непасрэдна ўдзельнічаць у здзяйсненні Эўхарыстыі, дапамагаючы святару. Прычым не толькі дакранацца да Найсвяцейшага Цела Езуса Хрыста, але і несці яго далей -- вернікам і патрабуючым хворым. Устанаўленне ж у кандыдаты -- гэта выраз таго даверу, які Касцёл выказвае таму, хто мае намер у будучыні служыць Богу і людзям", -- адзначыў падчас гаміліі арцыбіскуп.



Прыняццю паслуг папярэднічалі трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, якія завершыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці. Гэтыя дні паспрыялі падрыхтоўцы клерыкаў да чарговага адказнага кроку на шляху да святарства.



Тэкст: Арцём Кір'янаў

Фота: Павел Леановіч

269 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page