top of page

Ісці за Езусам.

Обновлено: 28 апр. 2021 г.

IV Велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра.

Касцёл заклікае нас маліцца аб пакліканні да кансэкраванага жыцця і

святарства.

Жніво вялікае, а работнікаў мала… Сённяшні свет мае патрэбу ў

святарах па ўзоры Хрыста Добрага Пастыра, таму на працягу гэтага

тыдня просім Пана, каб у Яго авечак былі верныя і адданыя пастыры.

“Я Добры Пастыр. Добры Пастыр аддае жыццё сваё за авечак”

(Ян 10,11). Гэтымі словамі Езус кажа нам, што любіць нас і клапоціцца

пра нас. “Пан Пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы”.

Езус – наш Настаўнік, дае нам дастаткова святла, якое асвятляе

шляхі , часам змрочныя, нашага існавання; дае нам таксама сілу,

неабходную для пераадолення цяжкасцяў, выпрабаванняў і спакусаў.



 

Малiтва аб святарскiх паклiканнях.


Пане Езу Хрысце, Найвышэйшы Божы Пастыр, Ты паклiкаў

апосталаў i ўчынiў iх вястунамi Добрай Навiны, схiлi да сябе гарачыя i

прыстойныя сэрцы маладых людзей, учынi iх сваiмi паслядоўнiкамi.

Учынi, каб падзялялi Тваё жаданне паўсюднага збаўлення,

заўважалi маленнi братоў i сясцёр усяго свету аб дары веры i

ўзаемнай любовi. Адказваючы на Твой заклiк, няхай працягваюць

мiсiю ўзрастання Касцёла, i стануць соллю зямлi.


айцец духоўны Ян Сарэла

47 просмотров

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page